Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.09.2022

ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!

Нішто так не аб’ядноўвае ўсіх нас як сумесныя святы. 17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у школе з самага ранку панаваў святочны настрой, а калі наша немалая школа спявала разам Гімн Рэспублікі Беларусь на святочнай лінейцы, можна было адчуць еднасць паміж усімі намі, каму вельмі важна адчуваць сябе часткай вялікай краіны са слаўнай гісторыяй.

І калі працягам стаў Тыдзень роднай  мовы, то святочны настрой перанёсся  на ўвесь тыдзень з 19 па 23 верасня. Нам, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, заўжды ўдаецца надаць нашым мерапрыемствам асаблівы, узнёсла-цёплы дух, паказаць традыцыі беларускага народа, развіваць здольнасці вучняў праз асэнсаванне творчай спадчыны беларускіх класікаў. Нельга быць раўнадушным, гледзячы на віншавальныя паштоўкі роднай мове, на створаныя воблакі слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, ці прайсці міма гастранамічнага фэсту “Кавярня Ў”, або не пранікнуцца духам бабулінага куфэрка на квэст-гульні “У свеце народных рамёстваў”, на флаер-квэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы...”. Прэзентацыі серыі кніг  “Скарбонка гістарычнай памяці”, кніжна- ілюстрацыйныя выставы “Песняры зямлі беларускай”, выставы вучэбнай літаратуры па беларускай мове ”Сэрцам роднага слова краніся” таксама прыцягвалі ўвагу, затрымлівалі, займалі, хай на некалькі хвілін, напаміналі, што мы не “насенне, што ветрам занесена”, што мы годныя людзі з годнай зямлі, якія маюць прыгожую, самабытную, мілагучную беларускую мову, мову, што з’яўляецца “ключом да дзвярэй у свет”. І сведчаннем таму прадстаўленыя работы творчага характару, якія паказвалі, што, даследуючы нават мінулае, можна расці, глядзець уперад, сцвярджаць важнасць сувязі мінулага і будучыні: фанфікі, нікнэймы і … ручнікі. Нельга не пагадзіцца са  словамі Ніла Гілевіча: “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”. Давайце разам працягваць фарміраваць культуру роднай мовы і рабіцца ў еднасці больш моцнымі!

Больш фота

Разделы сайта

Наш видеоканал