Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Общие требования

ПАЛАЖЭННЕ

АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

ГЛАВА 7. ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

66. Прыём (залічэнне) асоб у пачатковыя школы, базавыя школы, гімназіі (для атрымання агульнай базавай адукацыі), сярэднія школы… ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, напаўняльнасцю класаў, якая ўстанаўліваецца па рашэнні заснавальніка ўстановы адукацыі або ўпаўнаважанага ім органа ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі ў пункце 6 артыкула 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў дзяржаўныя пачатковую школу, базавую школу, сярэднюю школу, гімназію для атрымання агульнай базавай адукацыі маюць асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана адпаведная ўстанова адукацыі. У прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі асобе, якая пражывае на тэрыторыі, за якой замацавана гэта ўстанова адукацыі, можа быць адмоўлена толькі з прычыны адсутнасці ў ім свабоднага месца. У выпадку адсутнасці свабоднага месца ва ўстанове адукацыі асоба, законны прадстаўнік непаўналетняй асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана гэта ўстанова адукацыі, звяртаюцца ў іншую ўстанову адукацыі або упраўленне (аддзел) адукацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай (тэрытарыяльнай) адзінкі па месцы пражывання асобы, законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанову адукацыі могуць прымацца (залічвацца) асобы незалежна ад месца іх жыхарства. Прыём на свабодныя месцы ва ўстанову адукацыі асоб, якія не пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана гэта ўстанова адукацыі, ажыццяўляецца ў парадку чарговасці рэгістрацыі заяў гэтых асоб ва ўстанове адукацыі.

67. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы, якую падае законны прадстаўнік непаўналетняй асобы пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не предугледжана артыкулам 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем.

71. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

72. Для атрымання пачатковай адукацыі ў пачатковай школе, агульнай базавай адукацыі ў базавай школе, гімназіі, сярэдняй школе, агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдняй школе, у вячэрніх класах у сярэдняй школе асоба (ад імя непаўналетняй асобы яе законны прадстаўнік) падае заяву на імя кіраўніка адпаведнай ўстановы адукацыі: у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I клас устаноў адукацыі.

74. Кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў установы адукацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму. Спісы вучняў, прынятых (залічаных) для атрымання адукацыі, размяшчаюцца ва ўстанове адукацыі ў даступных для азнаямлення месцах або на афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

КОДЕКС ОБ ОБРАЗОВАНИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Статья 151. Общие требования к приему (зачислению) лиц для получения общего среднего образования в учреждениях образования

1. Преимущественное право при приеме (зачислении) в государственные начальную школу, базовую школу, среднюю школу, гимназию (для получения общего базового образования) имеют лица, проживающие на территории, за которой закреплено соответствующее учреждение образования. В приеме (зачислении) в учреждение образования лицу, проживающему на территории, за которой закреплено это учреждение образования, может быть отказано только по причине отсутствия в нем свободного места. При наличии свободных мест в учреждение образования могут приниматься (зачисляться) лица независимо от места их жительства.

3. Прием (зачисление) лиц в учреждение образования для освоения содержания образовательной программы начального образования осуществляется по достижении этими лицами на начало учебного года возраста шести лет или по желанию одного из законных представителей несовершеннолетнего лица с более позднего возраста.

По заявлению одного из законных представителей несовершеннолетнего лица при наличии решения педагогического совета допускается прием (зачисление) в I класс лица, которому шесть лет исполняется в текущем календарном году.

Разделы сайта

Наш видеоканал