Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.09.2018

Неделя белорусской письменности и печати

"Любiце кнiгу, бо яна — крынiца                 

мудрасцi, ведаў i навукi, лекi для душы".

Францыск Скарына

    У першую нядзелю верасня на Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку. Ураджэнец старажытнага Полацка, выдатны  асветнік  Францыск Скарына ўвайшоў у гісторыю як "бацька" ўсходнееўрапейскага кнігавыдання, пераклаўшы на родную мову асноўную частку Бібліі, што мела вялікае значэнне ддя развіцця асветы  на беларускіх землях.

    Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Юбілейны, 25-ы па ліку Дзень беларускага пісьменства прыняў горад Іванава Брэсцкай вобласці. З нагоды гэтай падзеі ў нашай школе з 3 па 9 верасня прайшоў Тыдзень беларускага пісьменства і друку. У фае была арганізавана выстава “Зямлі адзінай людзі…”, дзе вучні, настаўнікі, бацькі маглі пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю не толькі першадрукара, але і іншых асветнікаў зямлі беларускай. Была наладжана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Слава Скарыны не ведае межаў” і ў школьнай  бібліятэцы. На ўроках беларускай літаратуры ў V-VI класах прайшлі літаратурныя хвілінкі, у ходзе якіх вучні чыталі вершы на роднай мове.Увага школьнікаў была прыцягнута нават і на перапынках. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі  творчыя міні-конкурсы, на якіх вучні адгадвалі рэбусы, перакладалі словы на беларускую мову, і нават рашалі граматычныя задачы.

    Самай запамінальнай падзеяй  стала творчая сустрэча  паэткі-зямлячкі Марыі Кобец з вучнямі X-XI класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Т.А.Тамільчык. Цікава, што пісьменніцу называюць “Палескай Мадоннай з Валішча” бо нарадзілася яна на Піншчыне. Сустрэча была прысвечана  не толькі Дню беларускага пісьменства, а і Году малой радзімы – зразумела, што родная мова і радзіма – тэмы, якія цесна звязаны паміж сабой.

    Прысутныя задавалі розныя пытанні і з задавальненнем слухалі выступленне самой Марыі Уладзіміраўны. Яна расказала пра сваю творчасць, перакладніцкую дзейнасць, прачытала ўласныя вершы  пра радзіму, пра мястэчка ,дзе нарадзілася, пра бацькоў. Увогуле, атмасфера ў зале была па-сапраўднаму чароўнай і захапляльнай. Спадзяемся, што такія сустрэчы ў нашай школе стануць добрай традыцыяй.

    Завяршыўся Тыдзень беларускага пісьменства правядзеннем пазакласных мерапрыемстваў у рамках шостага школьнага дня. Для вучняў Vкласаў  было праведзена цікавае падарожжа дылетанта “Шляхамі свята беларускай кнігі” ( настаўніца беларускай мовы і літаратуры Корзун А.У), для вучняў VI класаў - гульня-падарожжа “Святло друкаванага слова” (настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Бокша Т.К. і Квяткоўская А.В.), для VIII-IX класаў-віртуальная выстава “Светачы зямлі беларускай” (настаўніца беларускай мовы і літаратуры Юхнюк А.С.), дзе вучні даведаліся пра  гісторыю беларускага пісьменства, пра знакамітых асветнікаў зямлі беларускай, актыўна адказвалі на пытанні, праглядалі відэаролікі. Усе праведзеныя мерапрыемствы  садзейнічалі выхаванню  патрыятызму, павагі да роднай мовы.

    Выказваем падзяку вучням, настаўнікам, якія прынялі актыўны ўдзел у Тыдні беларускага пісьменства і друку.

Еще фото

Разделы сайта

Наш видеоканал