Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы!

Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
А.Грачанікаў

Міжнародны дзень роднай мовы!Менавіта пад такой назвай ён быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Гэтае свята адзначаецца штогод 21 лютага. Нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская мова. Роднай -  гэта значыць дарагой, любімай. Вось і ў нашай школе  з нагоды гэтай падзеі  былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, мэтай якіх з’яўлялася папулярызацыя беларускай мовы.

Ужо з самага ранку, пераступіўшы парог, усе траплялі ў беларускамоўную атмасферу. На тэлеэкране ў холе можна было пабачыць відэаролікі  “Музычны калейдаскоп па-беларуску”. Прысутныя даведаліся пра песню Цімы Беларускіх “Мокрыя кросы”, якая гучала менавіта на беларускай мове!Праводзілася акцыя “Беларуская скарбонка”. Усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі перакладчыкаў слоў з рускай мовы на беларускую. За правільны адказ атрымлівалі беларускі салодкі падарунак! Цікава, што ўсе словы былі перакладзены правільна з першага разу! А гэта даказвае, што мы ведаем беларускія словы! Тут жа была наладжана і фотасесія з таблічкамі прызнання павагі да роднага слова.Беларуская мова -  меладычная і пяшчотная, і таму мы  заахвочвалі прымаць удзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску” не толькі вучняў, але і настаўнікаў, і ўсіх  работнікаў школы.

Акцыя “Мае любімыя беларускія словы ” вельмі зацікавіла вучняў. З задавальненнем яны запісвалі на стыкерах словы па-беларуску: матуля, бусел,  Радзіма, бацькі, калі ласка, дзякуй і прымацоўвалі на дошку. Пасля другога ўрока стартаваў флэшмоб “Танцуй і спявай пад гукі роднай мовы!”. Вакол царыла радасная, вясёлая атмасфера , вучні падпявалі і танцавалі пад беларускую музыку!

Была наладжана выстава “Родная мова,цудоўная мова!”, дзе можна было даведацца пра любімыя творы настаўнікаў нашай школы. Знаходзілася выстава і ў бібліятэцы. Там вучні пазнаёміліся з навінкамі беларускамоўных кніг. З рэцэптамі прыгатавання беларускіх страў (яечня, бабка, халаднік, дранікі) можна было пазнаёміцца ў сталовай. Актыўныя перапынкі “Смак роднай мовы”, “Гучы, маё роднае слова!”, “Беларускія пацешкі “,“У гасцях у “Беларусьфільма” выклікалі ў вучняў толькі пазітыўныя эмоцыі, пачуццё любові да роднай мовы, да сваёй Радзімы! У пачатковай школе былі праведзены беларускія народныя гульні. Усе, хто  прыняў удзел, паказалі, як яны цудоўна ўмеюць размаўляць на беларускай мове! На стэндах размяшчаліся раздрукоўкі “Вывучаем беларускую лексіку.”

У завяршэнні дня адбыўся турнір перакладчыкаў сярод вучняў V- VI класаў і моўны турнір “Арфаграфічны бой” сярод вучняў VII - VIII класаў. Дарэчы, вучні III-XIкласаў прынялі ўдзел ў рэспубліканскім конкурсе “Буслік -2020.”

Выказваем падзяку вучням, настаўнікам, усім, хто прыняў актыўны ўдзел у свяце! Усе мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі. А гэта значыць, мы любім і паважаем “зямлі бацькоўскай слова”!

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

Еще фото

Разделы сайта

Наш видеоканал