Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2021

Дзень роднай мовы

Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае "дзе", і густое "чаго".

П. Панчанка

Колькі цеплыні, шчодрасці і шчырасці ёсць заўсёды ў святах, што праводзяцца настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры нашай школы!

Такой жа сонечнай стала раніца 19 лютага 2021 года, таму што менавіта ў гэты день стартавала свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Ужо пры ўваходзе ў школу ўсіх “прымала ў абдымкі” акцыя “Роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы”, галасаванне “Самае беларускае слова” і цудоўная беларуская музыка. Ад многіх навучэнцаў сыходзіла энергія здзіўлення, што гэта за свята ў школе зноў?

Дзве інфармацыйныя групы, што працавалі ў школе, данеслі да многіх, хто не паспеў прыняць удзел у ранішніх акцыях, што сёння ў школе ладзіцца свята беларускага слова, беларускіх традыцый і кожны, хто жадае, можа стаць хоць на некалькі слоў беларускіх больш дасведчаным! Яшчэ больш патрыятычным!

Арыгінальныя выставы, размешчаныя на першым паверсе ў холе, у бібліятэцы, у вучэбных кабінетах беларускай мовы і літаратуры прыцягвалі ўвагу сваёй квяцістасцю і змястоўнасцю.

Стала добрай традыцыяй праводзіць у час нашых святаў актыўныя перапынкі з гульнямі, забаўкамі, мультфільмамі, танцамі. Інтэрактыўная гульня “Звычайныя рэчы па-беларуску”пашырыла межы ўспрымання і ўжывання арыгінальных слоў, якія многія вучні з задавальненнем паўтаралі

і , будзем спадзявацца, запомнілі. Флэшмоб “Танцуй і спявай пад гукі роднай мовы” прыцягнуў увагу і спыніў усіх, хто стаў гэтаму сведкам, бо ці ж можна застацца раўнадушным, гледзячы на такі энергічны танец пад вясёлуюмузыку?

Не абышлося наша свята і без адкрытых вучэбных заняткаў і класнай гадзіны. Разам з пяцікласнікамі прысутныя асэнсоўвалі перыпетыі сяброўства па апавяданні Я. Коласа “У старых дубах” і разам з васьмікласнікамі пашыралі свой досвед і лексічны запас, стаўшы саўдзельнікамі інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Зліваюцца гукі ў словы”.

Свае рознабаковыя таленты маглі праявіць нашы навучэнцы, і прыняўшы ўдзел у конкурсе “//чуютваюжаўруковуюмузыку”, дзе можна было зрабіць закладку для кнігі, дзённіка, і, напісаўшы верш ці прозу пра свае адчуванні, паўдзельнічаць у тнтэрнэт-конкурсе “Азбука пачуццяў “SCRIPT.Art.by”.

Шчыра верыцца, што дзякуючы нашым такім добразычлівым і станоўча эмацыянальным святам аматараў беларускай мовы, беларускай культуры прыбавіцца не толькі сярод навучэнцаў, але і сярод педагогаў і законных прадстаўнікоў нашых выхаванцаў.

Хочацца выказаць словы падзякі кіраўніцтву ДУА “Сярэдняя школа №10 г. Пінска”за непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах, што былі аранізаваны і праведзены ў школе 19 лютага 2021 года, а таксама ўсім неабыякавым вучням, настаўнікам, бацькам нашых навучэнцаў, таму што сапраўдным свята атрымліваецца тады, калі ёсць аднадумцы, калі спрацоўвае эфект сінергіі.

Дарэчы, самым папулярным беларускім словам па выніках галасавання стала слова “Дранікі”!

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Разделы сайта

Наш видеоканал