Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.05.2017

Першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

З 10 красавіка па 15 красавіка 2017г. ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №10 г.Пінска” быў праведзены  першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Конкурс быў арганізаваны з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.

У конкурсе ўзялі ўдзел вучні V-X класаў.

Сярод пераможцаў конкурсу ўзроставай катэгорыі V-VI класаў лепшай стала вучаніца VI ”Б” класа Шульга Яна, яна чытала верш М.Танка “Жук і Слімак”.

Ва ўзроставай катэгорыі VII-VIII класаў адзначылася вучаніца VIII“Б” класа Чырко Ангеліна, яна звярнулася да творчасці вядомага беларускага байкапісца К.Крапівы.

Пераможцай у катэгорыі IX-X класаў стала вучаніца X “А” класа Невар Вольга, яна выканала твор паэткі-зямлячкі Я.Янішчыц.

Відэа выступленні пераможцаў конкурсу прапануем вашай ўвазе.

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

https://youtu.be/f4zw_USr2OI

Разделы сайта

Наш видеоканал